gte

Пользователей онлайн: 0.

«Яны лічылі пачуццё віны памылкай, а згрызоты сумлення — слабасцю.
Яны заўсёды былі практычныя і ніколі — сентыментальныя,
але сяброўства іх не мела меж.»

Модуль Block Cache | [Харзах]-[НЕТ]

Аватар пользователя B.X
Автор: B.X - пт, 16/03/2007 - 05:13

Модуль уяўляе сабою рэалізацыю кэшавання блокаў (як відаць з назвы). Кэшуе ён асобна ад асноўнага кэша, мае ўласную табліцу і працуе, дарэчы, вельмі стабільна. Галоўнае адрозненне ад асноўнага кэша ў тым, што гэты модуль будзе працаваць нават пасля таго, як вы зайшлі на сайт як зарэгістраваны карыстач. Істотная эканомія пры спампоўцы старонак, бо звычайна, амаль на ўсіх сайтах на Друпале маюцца блокі.

[img_assist|nid=1286|title=|desc=|link=popup|align=left|width=100|height=31]

[img_assist|nid=1287|title=|desc=|link=popup|align=left|width=96|height=100]

Модуль Block Cache працуе па кожным блоку асобна, гэтым дасягаецца ўзрушаючая наладжвальнасць. Кэшаваныя блокі зъяўляюцца побач са звычайнымі з пазнакай "[[-CACHED-]]". Для таго, каб уключыць кэшаванне тых ці іншых блокаў, неабходна адключыць асноўны і ўключыць кэшаваны. Пры гэтым таксама задаюцца вага блока "жыццё кэша" ў секундах, можна паказаць, пры якім дзеянні кэш павінен абнаўляцца і тд.

[img_assist|nid=1288|title=|desc=|link=popup|align=left|width=100|height=80]

Вообще, па маім меркаванні, гэта модуль, які нароўні з некаторымі іншымі, проста не мае недахопаў. Налады простыя і зразумелыя, усё працуе як гадзіны. Я карыстаюся гэтым модулем ужо ў дзвюх версіях Друпала і лічу, што такі патрэбны модуль мог бы стаць базавай функцыянальнасцю.

Содержание: